Яраслаў Еўдакімаў Замова Lyrics

на клёнах зноў
лісьцё згарае
зьлятаюць дні
з календароў

якая далеч ветравая!
якая сьветлая любоў!

якая далеч ветравая!
якая сьветлая любоў!

лёс як настой на палыне
але прыйшло выратаваньнем
тваё каханьне да мяне
тваё каханьне да мяне
і да цябе маё каханьне
і да цябе маё каханьне

блакіт вачэй
тваіх вясновых
мой лёс прасьвечвае да дна
мая малітва і замова
тваё імя
тваё імя
мая малітва і замова
тваё імя
тваё імя

лёс як настой на палыне
але прыйшло выратаваньнем
тваё каханьне да мяне
тваё каханьне да мяне
і да цябе маё каханьне
і да цябе маё каханьне

калі ж праб'е пара разлукі
скажу я без растайных слоў
цябе ад гора і ад мукі
хай зьберажэ мая любоў
цябе ад гора і ад мукі
хай зьберажэ мая любоў

лёс як настой на палыне
але прыйшло выратаваньнем
тваё каханьне да мяне
тваё каханьне да мяне
і да цябе маё каханьне
і да цябе маё каханьне

See also:

110
110.44
Ulver Djtenjor Gol Og Vejtenjor Maane Lyrics
อมารี่ มีกันตลอดไป Lyrics